На дарогах Гродзенскай вобласці плануецца ўстанавіць да зімы 38 км снегаабарончых шчытоў.
Да зімы плануецца вырабіць 19 тысяч шчытоў, якія будуць устаноўлены ўздоўж участкаў дарогі, не абароненых ад прадзімання.З іх больш за 12 тысяч вырабляюць прадпрыемствы папраўчых устаноў. На сёння гатова 65% шчытоў.