Бідзіна Іванішвілі
Парламент Грузіі пацвердзіў прызначэнне новага складу ўрада на чале з лідарам кааліцыі «Грузінская мара», мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі праз тры тыдні пасля правядзення выбараў.
За новы склад прагаласавалі 88 парламентарыяў, супраць — 54.
«Я буду развіваць дэмакратычныя інстытуты і прававую дзяржаву», — заявіў Іванішвілі.
Перамога яго блоку стала моцным ударам па пазіцыях прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, які прыйшоў да ўлады ў 2004 годзе.