Старыя песні пра галоўнае. Апазіцыя зноў займаецца аб’яднаннем. Гэтая тэма загучала падчас выступаў на Форуме-2000 у Празе.

Напрыклад, праваабаронца Людміла Гразнова лічыць, што апазіцыя падзеленая на тых, хто: 1) працуе з грамадствам і 2) змагаецца з Лукашэнкам. Другую групу Гразнова назвала радыкальнай.

Дзіўны падзел, хіба першае выключае другое, і наадварот? Але няхай, пакінем.

Сайт радыё «Свабода» перадае словы сябра Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца, што беларускае грамадства не гатовае да пераменаў, апазіцыя слабая, а «радыкалы» выдаюць жаданае за рэальнае.
Зноў нейкія «радыкалы».
Людміла Гразнова мяркуе, што саспелі ўмовы для стварэння ўмеранай апазіцыі, якую складуць Рух «За Свабоду», «Гавары праўду», сацыял-дэмакраты, Партыя БНФ і «Справядлівы свет».

Няма, скажам, БХД, АГП.

Дык выходзіць, што прафесар Багданкевіч — радыкальная апазіцыя?
Павел Севярынец таксама? Калі ў разуменне Гразновай «радыкалы» — гэта тыя, хто змагаецца з аўтарытарнай уладай, то так, і Багданкевіч, і Севярынец з’яўляюцца радыкаламі.
Апазіцыя ведала шмат кааліцый і размежаванняў па наступных прынцыпах: «правыя» — «левыя», «прарасійскія» — «праеўрапейскія» (хтосьці яшчэ памятае БНБ?). Урэшце аказвалася, што ўсё гэта не больш, чым фармальнасць.
Потым арганізацыі і асобы з адной кааліцыі плаўна перацякалі ў іншыя.
Умераныя і радыкалы — гэта хутчэй новае раз’яднанне, чым аб’яднанне.
Для чаго размяжоўвацца з тымі, з кім плывеш у адной лодцы?
Інтэрнэт-выбары, на прыклад тых, што прайшлі ў расійскай апазіцыі, сапраўды б дазволілі пабачыць, якая пазіцыя карыстаецца падтрымкай грамадства, а каму можна смела сказаць «давай, да свіданья».
І не трэба ніякіх «умераных» і «радыкальных» кааліцый.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?