Былая прэм’ер-міністр Украіны, асуджаная на 7 гадоў зняволення, Юлія Цімашэнка звярнулася да ўкраінцаў праз сваю дачку Яўгенію і параіла ім прыйсці на парламенцкія выбары [28 кастрычніка] і пераканаць у гэтым сваіх блізкіх.

У пачатку свайго звароту Цімашэнка выбачылася перад украінцамі.

«Я выбачаюся за кожнае рашэнне, якое паўплывала на вяртанне неадыктатуры», — зачытала зварот маці Яўгенія Цімашэнка.

Цімашэнка дала украінцам 5 парадаў.

Першае: скарыстацца сваім правам голасу, прыйсці прагаласаваць і адхіліць ад улады алігархаў. Другое: прагаласаваць за адзінага ўзгодненага кандыдата ад Аб’яднанай апазіцыі «нават калі ён вам не падабаецца і нічога вам не даў». Трэцяе: не звяртаць увагу на галоўную тэхналогію ўлады, быццам улада і апазіцыя — адно і тое ж. Чацвёртае: не галасаваць за фіктыўныя апазіцыйныя партыі.

«Не аддайце свой голас фальшывым апазіцыянерам, нават калі вельмі хочацца і рука сама цягнецца».

Таксама Юлія Цімашэнка папрасіла ўкраінцаў пераконваць сваіх родных і блізкіх галасаваць за апазіцыйныя сілы, выкарыстоўваючы для гэтага матэрыялы журналісцкіх расследаванняў.

Юлія Цімашэнка таксама звярнулася да журналістаў і папрасіла палітыкаў спыніць супрацьстаянне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?