Першая ракетка свету, беларуска Вікторыя Азаранка ў сераду ў Стамбуле атрымала ад WTA узнагароду Diamond ACES Award — за ўнёсак у рост папулярнасці жаночага тэніса і актыўны ўдзел у промамерапрыемства WTA ў сезоне-2012.

«Неверагодна прыемна атрымаць гэты прыз і прызнанне WTA. Я такога не чакала,
і я вельмі рада, што маю магчымасць прыносіць людзям радасць і дапамагаць свайму спорту», — прыводзіць словы Азаранкі афіцыйны сайт Асацыяцыі.

Дадамо, Diamond ACES Award, якая заснавана ў 1995 г., раней уручалася Аранце Санчэс-Вікарыа, Габрыэле Сабаціні, Амандзе Кетцар, Ліндсэй Дэвенпорт, Марціне Хінгіс, Анастасіі Мыскінай, Святлане Кузняцовай, Елене Янкавіч, Ане Іванавіч, Алене Дзяменцьевай, Саманце Стосур і Караліне Вазняцкай, паведамляе sports.ru

Нагадаем, што ўчора Вікторыя Азаранка ў цяжкай барацьбе вырвала перамогу ў стартавым паядынку выніковага турніру ў Стамбуле ў Ангелікі Кербер — 6:7, 7:6, 6:4.

Сёння беларуска згуляе з Серэнай Уільямс. Пачатак гульні прыкладна а 19-й. Яе будзе трансляваць «Еўраспорт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0