Расія чакае ад Беларусі пастаўкі да канца 2012 года каля 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, якія беларускі бок абавязаўся паставіць згодна з падпісаным балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2012 год. Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв’ю агенцтву Прайм-ТАСС.

«Расійскі бок сёлета ішоў у графіку паставак нафты, нафтапрадуктаў — адгрузкі за 9 месяцаў нават пераўзышлі зацверджаны баланс.

Але ж пастаўкі нафтапрадуктаў у зваротным кірунку з Беларусі ў Расію не ажыццявіліся. І рынак расійскі агаліўся, і цэны пачалі рухацца наперад. Каля шасці мільёнаў тон павінна было вярнуцца з беларускай вытворчасці на расійскі рынак, а вярнулася, паводле звестак беларускай статыстыкі, па выніках 6 месяцаў — 98,7 тысячы тон», —
сказаў А.Сурыкаў.
«Усе лічбы балансу зафіксаваныя і падпісаныя — трэба выконваць», — дадаў пасол.

Расійскі бок можа выкарыстаць факт недапаставак бензіну і дызпаліва згодна з балансам для ціску на Беларусь у пытанні рэгулявання паставак растваральнікаў.

Масква абвінаваціла Беларусь у пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт пад выглядам растваральнікаў у абыход расійска-беларускага пагаднення аб пастаўках нафты.
Расійскі ўрад дабіваецца ад Беларусі згоды на тое, каб пастаўкі растваральнікаў таксама падпадалі пад экспартныя мыты. Дагэтуль яны не падпадалі — падобна, маскоўскі бок проста выпусціў гэта з-пад увагі падчас перамоваў па нафце ў 2011 годзе.
Беларусь цалкам залежыць ад Расіі ў энэрганосьбітах.
Яна адзіная ў Еўропе краіна, якая залежыць на 90% ад вуглевадародаў, што імпартуюцца з адной замежнай краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?