28 кастрычніка Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ арганізоўвае ў Мінску шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў — Дзяды. Ці будуць нейкія асаблівасці ў сённяшнім святкаванні Дзядоў у сувязі з будаўніцтвам каля Курапатаў забаўляльна-рэстараннага комплекса «Бульбашъ Хол»? На гэтае пытанне адказвае намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

«Праз Курапаты часам, як праз прызму, мы можам бачыць, як пераламляецца і свядомасць нашага грамадства. Часам Курапаты выпрабоўваюць, гэта як лакмусавая папера.

З'яўленне гэтай пабудовы не ёсць нечаканасцю. Сама гэтая пабудова, па вялікім рахунку, не шкодзіць Курапатам, бо не парушаныя тыя нормы, якія закладзеныя ў зоне рэгулявання.
Гаворка пра іншае — чым будзе напоўненая гэтая пабудова і якая форма яе ў выглядзе той шыльды, якую мы абмяркоўваем.

Беларусам напярэдадні Дзядоў кінулі пальчатку, зрабілі выклік. Таму я ў дадзенай сітуацыі рэкамендаваў бы ўсім праявіць вытрымку і годна правесце шэсце і мітынг на Дзяды.

Пры гэтым колькасць людзей, якія прыйдуць на шэсце, і стане адказам на гэты выклік.
Таму я б сказаў так: давайце пакажам, што мы — нацыя, што мы можам салідарна даваць адпор такім знявагам. А дзеля гэтага прыходзьце на Дзяды».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?