«Інфармацыйна-гульнявы рэсурс politizator.com — першы на пост-савецкай прасторы палітычны таталізатар, у якім стаўкі прымаюцца не на пародзістых скакуноў, баксёрскія баі або футбольныя матчы, а на бягучыя грамадска-палітычныя падзеі», — адзначаецца на партале.

Тут ёсць раздзелы, прысвечаныя Беларусі, Украіне і Расіі. Адпаведна тры моўныя версіі. Стаўкі таксама робяцца на падзеі ў гэтых краінах.

З беларускага пакуль прапануецца паставіць на дзве падзеі: колькі палітвязняў сустрэнуць Новы год за кратамі? Які аб’ём золатавалютных рэзерваў будзе ў Беларусі на 1 студзеня 2013?

«Гульня ў politizator.com вядзецца не на грошы, а на фішкі — уласную гульнёвую валюту, якую гульцы могуць набыць, удзельнічаючы ў розных партнёрскіх праграмах па прасоўванні рэсурсу, атрымліваючы бонусы за папулярныя каментары і мноствам іншых спосабаў», — адзначаюць стваральнікі рэсурсу.

Таксама можна паставіць на тое, колькі людзей выйдзе на мітынг у Маскве, ці пераможа Барак Абама на выбарах у ЗША, колькі мандатаў у Радзе атрымае Партыя рэгіёнаў.
Друкуецца шмат актульных палітычных навін. «У першую чаргу, стваральнікі рэсурсу ставяць перад сабой задачу прыцягнуць увагу людзей да тых грамадска-палітычных падзеяў, якія адбываюцца вакол іх, падахвочваючы не абстрагавацца ад рэалій, а проста паглядзець на ўсё, што адбываецца пад іншым вуглом гледжання. Іранічная форма таталізатара найлепш падыходзіць для вырашэння гэтай задачы», — адзначаецца на старонцы.
Сайт ужо мае 19 гульцоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?