Гаворка не пра Зюганава з Жырыноўскім, а пра рэальную апазіцыю. Тую, якую не падпускаюць да Думы і на Першы канал.
Каб атрымаць легітымных лідараў, апазіцыя вырашыла правесці выбары. Галасаваць можна было ў асяродках незалежнага грамадства і праз інтэрнэт — у гэтым была фішка і навацыя.Апазіцыйных сядзібаў няшмат і іх лёгка было прыкрыць. А вось
Усяго ў гэтых выбарах узялі ўдзел 81 тысяч чалавек.Варта адзначыць, што для ўдзелу ў галасаванні трэ было зарэгістравацца ў Цэнтральнай выбарнай камісіі. На рэгістрацыю падалі крыху больш за 170 тысяч чалавек, з іх было верыфікавана (гэта значыць, дапушчана да галасавання) 97500 выбаршчыкаў. Астатнія аказаліся мёртвымі душамі — выбарцам мусова было пацвердзіць сваю асобу.
Галасаванне ішло па чатырох спісах: агульнаграмадзянскім, за які галасавалі ўсе і ў якім выбіралі 30 дэпутатаў, а таксама ў ліберальным, левым і нацыяналістычным спісах.Тут за адпаведны спіс галасавалі толькі выбаршчыкі, якія зарэгістраваліся, адпаведна, як лібералы, левыя або нацыяналісты. Па гэтых спісах выбіралі 5 дэпутатаў ад кожнага.
У выніку такой сістэмы было гарантавана прадстаўніцтва розных палітычных плыняў апазіцыі ў Каардынацыйнай радзе.Арганізатары выбараў паспрабавалі перанесці на расейскую глебу вопыт партыйных перадвыбараў з ЗША. Там, як вядома, спачатку адбываецца адбор унутры палітычнай партыі (дэмакратаў ці рэспубліканцаў, якія
У Амерыцы перадвыбары праходзяць з дапамогай агульных выбарчых камісій. У Расіі ж апазіцыі прыйшлося дзейнічаць ва ўмовах ціску і несвабоды.
81 тысяча чалавек, якія ўзялі ў іх удзел, — гэта мала ці шмат?
Давайце спраектуем на Беларусь. Расія ў 15 разоў большая за нашу краіну. Іх 80 тысяч — гэта як тысяч 5–6 у нас.Відаць, у выпадку арганізацыі такіх выбараў у Беларусі на апазіцыйныя ўчасткі прыйшло б больш людзей, нягледзячы на тое, што ў нас дыктатура. Нават у ініцыятыўных групах апазіцыйных кандыдатаў у нас звычайна больш удзельнікаў. Але і расійская лічба — грунтоўная база для адбору.
Усяго было вылучана 209 кандыдатаў. Каб стаць кандыдатам, трэ было ўнесці ў выбарчы фонд ахвяраванне — 10 тысяч рублёў (каля трох мільёнаў на беларускія).За гэтыя кандыдацкія грошы ўдалося прафінансаваць дзейнасць выбаркама і ўчасткаў. Быў створаны Цэнтральны выбарны камітэт. Выбары адбыліся ў
надзейная ідэнтыфікацыя асобы і надзейнасцьінтэрнэт-галасавання , абароненасць яго ад маніпуляцый, і стала прычынай удачы гэтых выбараў.
Хто ж перамог?
Першае месца ў агульнаграмадзянскім спісе з 43 тысячамі галасоў заняў Аляксей Навальны — узыходная зорка расійскай палітыкі —блогер, які выявіў не адну махінацыю пуціністаў з дзяржаўнымі грашыма. У тройку лідараў увайшлі таксама літаратар Дзмітрый Быкаў і
НаДарэчы, медыйная раскрутка зусім не гарантавала перамогі. Перадвыбарныя дэбаты на4-м месцы харызматычная тэлевядучая Ксеня Сабчак — дачка вядомага палітыка90-х , які, дарэчы, прывёў у вялікую палітыку Уладзіміра Пуціна.Сярод іншых знакавых постацяў у будучай Радзе — Барыс Нямцоў (16 месца на выбарах), Андрэй Іларыёнаў (19), Удальцоў (20), Уладзімір Тор (
5-е месца ў нацыяналістычным спісе).
Але самае галоўнае, што выбары адбыліся, і аказаліся цікавым пачынаннем.І прыкладам для пераймання для іншых аўтарытарных краін — у тым ліку і для беларускай апазіцыі.
Праўда, можна меркаваць, што ў Беларусі спроба арганізацыі такіх выбараў сутыкнулася б, імаверна, з нашмат большым процідзеяннем уладаў, звягой у дзяржаўных СМІ, застрашваннем студэнцтва, блакаваннем сайта выбаркама і г.д. Аднак у выніку ўдачы апазіцыя атрымала б легітымнага лідара.Таму не выключана, што спроба паўтарыць расійскі досвед будзе зроблена і ў нас.
У выпадку калі галасаванне будзе лёгка даступным у інтэрнэце і бяспечным, яно можа аказацца даволі масавым і прыцягнуць вялікую ўвагу грамадства.





