Ахова прэм’ера-міністра Фінляндыі Юркі Катайнена спыніла чалавека з нажом, які спрабаваў наблізіцца да палітыка. Катайнен знаходзіўся ў горадзе Турку, дзе ён бярэ ўдзел у перадвыбарнай кампаніі.

Чалавек з нажом, хутчэй за ўсё, спрабаваў прыцягнуць увагу Катайнена.

Чалавек з нажом, хутчэй за ўсё, спрабаваў прыцягнуць увагу Катайнена.

Фатограф, які працуе ў адной з газет кажа, што чалавек з нажом у руцэ ўкленчыў перад Юркі Катайненам, але не спрабаваў на яго нападаць і, мабыць, проста спрабаваў прыцягнуць увагу прэм’ера. У апараце прэм’ера адмаўляюцца казаць пра інцыдэнт.

Фінскае агенцтва навінаў СТТ паведамляе, што мужчына «паводзіў сябе дзіўна» і быў арыштаваны.

Пасля выбараў у жніўні 2011 года партыя Катайнена «Какаомус» (Нацыянальная кааліцыя) заручылася вялікай колькасцю месцаў у парламенце, як ніякая іншая ў краіне.

Юркі Катайнен стварыў кіроўную кааліцыю з шасцю іншымі левымі і цэнтрысцкай партыяй.

Юркі Катайнен упершыню быў абраны ў парламент у 1999 годзе. У 2004 годзе ён узначаліў партыю «Какаомус». З 2004-га па 2011 год ён займаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе, сфармаваным партыяй «Фінляндскі цэнтр».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна