Хтосьці там «перастроіўся ў правы шэраг». Такі выраз сустрэўся мовалюбу Яноўскаму ў «Нашай Ніве». «Строіцца» тут недарэчы, піша сп. Яноўскі ў суполцы
Спадар Яноўскі стаў шукаць: а як жа лепш
Амерыканцы ўжываюць наступныя «аператары»: change lane, move to the [left, right] lane. Дык чаму ж не могуць беларусы казаць: змяніць палосу, змяніць паласу руху, узяць [левую, правую] палосу, узяць улева, управа, рушыць у правую палосу?
Палякі гэтак і кажуць, напрыклад, піша Яноўскі.
Сапраўды, добрая заўвага чытача пра неўласцівае калькаванне, якое ідзе ад адсутнасці беларускамоўнага кантэксту.
Спадзяемся, што зараз нашы чытачы і аўтары будуць часцей ужываць: «Кіроўца змяніў паласу». Рэкамендуем.





