Не думай, што гэта лёгка —
Чуць, як грызуць знутры
Сэрца тваё і лёгкія
З вечара да зары.
Але перамога салодкая
Вуснамі зліжа мёд:
Залежы, поўнач, ходка,
Рэйкі, калючы дрот…
Задратаванае сэрца
Сыпле вуголлем вон
«Буржуйкі прыкрыйце дзверцу,
Каб не спаліць вагон…»





