Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 83 ад 12 кастрычніка, апублікаванай на Нацыянальным прававымінтэрнэт-партале 20 кастрычніка.
У адпаведнасці з дакументам 20 кастрычніка павялічаны межавыя рознічныя цэны на звадкаваны газ для запраўкі аўтатранспарту пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях: мінімальная — з 4.000 да 4.270 рублёў, максімальная — з 4.400 да 4.700.
Апрача таго, пастановай Мінэканомікі № 82 ад 12 кастрычніка павышаны 20 кастрычніка на 6,3–15% межавыя максімальныя адпускныя цэны на вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя газы для





