Мікалай Ладуцька на пазачарговай выбарнай канферэнцыі абраны сёння новым кіраўніком Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту.
На гэтай пасадзе ён змяніў кіраўніка аўстрыйскай кампаніі АТЭК Аляксандра Мураўёва, які ўсяго толькі 7 месяцаў таму быў пераабраны старшынёй БФВС на новы чатырохгадовы тэрмін.
Аднак пасля няўдалага выступлення беларускіх велагоншчыкаў на лонданскай Алімпіядзе-2012 Мураўёў напісаў заяву аб адстаўцы. Адстаўка была прынята канферэнцыяй.





