Вядучы канала «Беларусь-1» Дзяніс Кур’ян звольніўся «па згодзе бакоў».
Цяпер Кур’ян, вядомы па праграмах «Сфера інтарэсаў», «Актуальнае інтэрв’ю», «5×5» а таксама па шматгадовай працы на «Еўрабачанні» бярэ «адпачынак да Новага года».
«Цяпер ніякіх канкрэтных планаў я не маю. — кажа Кур’ян. — Я хачу адпачыць, пабыць з сям’ёй. Як ведаеце, у мяне двое малых дзяцей. Падушка бяспекі на гэты час у мяне ёсць.
А пасля Новага года, ці нават да Новага года, пачну працаваць.
Прапановы мне ўжо прыходзілі, нават не адна».

З «Беларусь-1» Кур’ян сышоў, бо не бачыць на канале праектаў, якія б яго цікавілі.

«Мой фармат — інфармацыйна-забаўляльныя перадачы, то бок нешта сярэдняе паміж інфармацыйным і забаўляльным шоу, а праграм такога фармату на канале не плануецца.
Я развітаўся з сябрамі, калегамі па «Беларусь-1», і цяпер адчуваю сябе цалкам спакойна. Ведаеце, мільярдэр Міхаіл Прохараў казаў, што раз на пяць-шэсць гадоў варта мяняць сферу дзейнасці, ён сам так рабіў усё жыццё. А я ў сваёй сферы працую вось ужо дванаццаць год.»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?