Міжнародны саюз веласіпедыстаў пажыццёва дыскваліфікаваў амерыканскага велагоншчыка Лэнса Армстранга.
Ануляваныя таксама вынікі ўсіх выступаў раварыста, уключаючы перамогі на «Тур дэ Франс» з 1999 па 2005 год.
Раней Амерыканскае антыдопінгавае агенцтва абвінаваціла спартоўца ва ўжыванні забароненых стымулятараў.





