Трэйлер шпіёнскага баевіка паглядзелі тысячы чалавек, і большасць зрабіла выснову, што Кірыл — сапраўдны талент. Сёння на сайце маладога рэжысёра фільм з’явіўся цалкам.

Кірылу Нонгу 22 гады. У фільме «Здымаць на паражэнне» ён выступае ў якасці рэжысёра, сцэнарыста, аператара і прадзюсера ў адной асобе. Праца над карцінай заняла крыху больш за год. Акторы — сябры і знаёмыя — здымаліся абсалютна бясплатна. Канчатковы бюджэт аказаўся на некалькі сотняў даляраў большым, чым раней казаў Кірыл: не 2500, а каля 2700 даляраў. І ўсё роўна не верыцца.

— Паглядзеўшы трэйлер, многія сумняваліся, што ў нас можна арандаваць верталёт і ўкласціся ў невялікі бюджэт…

— Насамрэч гэта вельмі кароткая сцэна: на верталёце мы лёталі 15 хвілін, заплацілі на той час, калі не памыляюся, 1,2 млн рублёў, — кажа рэжысёр. — Так што ўсё рэальна!

Закрыты паказ фільма прайшоў на гэтым тыдні. Гледачам фільм спадабаўся, хіба толькі многія казалі, што 50 хвілін — занадта мала.

— Пасля таго як праца завершаная, мне трэба адпачыць, — кажа пра планы на будучыню Кірыл. — Нейкіх канкрэтных прапановаў ні ад кога не паступала. Сустрэўся толькі з дырэктарам «Беларусьфільма», пагаварылі… Калі варыянтаў не з’явіцца, зноў займуся праектам «за ідэю». Ідэй у мяне хапае!

Фільм Кірыла Нонга «Здымаць на паражэнне»:

Снимать на поражение (фильм) from Chris Nong on Vimeo.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?