Каля вёскі Святліца на закругленні дарогі направа24-гадовы жыхар Мікашэвічаў, які ехаў з Польшчы, не ўпісаўся ў паварот.
Яго аўтамабіль зламаў на развязцы металічную агароджу і паехаў у левы кювет. «МАН» зваліўся з вышыні, перакуліўся і лёг на дах. Прычэп, гружаны бочкамі з фарбай, сваёй масай раздушыў кіроўцу, які памёр на месцы.
Каб дастаць загінулага, выратавальнікам давялося разрэзаць кабіну.





