Сам ліст да філосафа Эрыка Гуткінда быў напісаны Альбертам Эйнштэйнам па-нямецку 3 студзеня 1954. У ім навуковец абразліва выказваецца пра Бога і вернікаў.

Пра ліст даведаліся толькі ў 2008 годзе, калі ён упершыню з’явіўся на аўкцыёне ў Лондане. Тады ён быў прададзены за 404 тысячы даляраў ЗША. Дакладна невядома, хто спачатку купіў ліст і хто цяпер выставіў яго на інтэрнэт-аўкцыён.

Калі б экспанат прадавалі на знакамітых Christie’s ці Sotheby, працэдура гандлю заняла б не больш за 10 хвілінаў. На eBay ліст Эйнштэйна прадаваўся 10 дзён, што, як лічыцца, дазволіла прыцягнуць да яго большую ўвагу.

На інтэрнэт-аўкцыёне ліст быў адразу ацэнены ў 3 млн даляраў. Першая стаўка на экспанат была зробленая ўжо праз 10 хвілін. Другую і апошнюю стаўку зрабілі на апошніх секундах. Яна перабіла першую на 100 тысяч даляраў.

Са словаў супрацоўнікаў інтэрнэт-аўкцыёна eBay, да ўдзелу ў гандлі дапускаліся толькі правераныя асобы, жартаўнікі стаўкі зрабіць не маглі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?