Удзельніцы панк-гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна і Надзея Талаконнікава, асуджаныя на два гады, этапаваныя ў калоніі. Марыя Алёхіна адпраўлена ў калонію ў Пермскім краі. Надзея Талаконнікава этапавана ў Мардовію.

У мінулы чацвер Хамоўніцкі суд Масквы вярнуў абароне дзяўчат хадайніцтва аб адтэрміноўцы выканання прысуду. Алёхіна і Талаконнікава прасілі адтэрмінаваць ім выкананне прысуду да таго часу, пакуль іх дзецям не споўніцца па 14 гадоў.

Удзельніцы Pussy Riot Талаконнікава, Алёхіна, а таксама Кацярына Самуцэвіч у жніўні былі асуджаныя на два гады калоніі за акцыю ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

У кастрычніку суд замяніў Самуцэвіч рэальны тэрмін на ўмоўны, палічыўшы яе ролю ў акцыі неістотнай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?