Восем удзельніц турніру ў Стамбуле: На Лі, Ангеліка Кербер, Петра Квітава, Вікторыя Азаранка, Марыя Шарапава, Серэна Уільямс, Агнешка Радванская, Сара Эрані

Восем удзельніц турніру ў Стамбуле: На Лі, Ангеліка Кербер, Петра Квітава, Вікторыя Азаранка, Марыя Шарапава, Серэна Уільямс, Агнешка Радванская, Сара Эрані

У нядзелю стаў вядомы склад групаў выніковага жаночага турніру 2012 года, што пройдзе ў Стамбуле (Турцыя) з 23 па 28 кастрычніка.

Восем наймацнейшых тэнісістак свету разбітыя на дзве: чырвоную і белую.

Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка згуляе ў адной групе з Серэнай Уільямс (ЗША), Ангелікай Кербер (Нямеччына), На Лі (Кітай).

Зазначым, што для беларускі Серэна — адзін з самых нязручных супернікаў, лік іх асабістых сустрэчаў 10:1 на карысць амерыканкі. Апошні раз Вікторыя саступіла Серэне Уільямс у фінале US Open 9 верасня.

Першы матч у групавым раўндзе Азаранка згуляе з Кербер.

У «белай» групе будуць гуляць Марыя Шарапава (Расія), Агнешка Радванская (Польшча), Петра Квітава (Чэхія), Сара Эрані (Італія).

З групы ў паўфінал выходзяць па дзве спартоўкі.

Год таму, у кастрычніку 2011 г., Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Стамбуле, дзе прайграла Петры Квітавай, — 5:7, 6:4, 3:6.

У 2012 г. Вікторыя перамагла на шасці тэнісных турнірах: Aдкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Сіднэй, Доха, Індыян-Уэлс, Пекін, Лінц, а таксама стала чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у міксце (разам з Максімам Мірным).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?