піша Gazeta Wyborcza.

План фінансавання агучыў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Станіслаў Козей. Польшча будзе ўкладаць сродкі ў будаўніцтва амерыканскай ПРА з 2013 па 2023, выкарыстоўваючы сродкі з бюджэту Міністэрства абароны, які павінен павялічыцца дзякуючы росту ВУП краіны.

Козей адзначыў, што ракеты — гэта «найлепшая магчымасць для шантажу». Паводле словаў генерала, Польшча ўжо адчула яго, бо ў адказ на размяшчэнне амерыканскай ПРА Расія паабяцала размясціць у Калінінградскай вобласці ракеты сярэдняй далёкасці «Іскандэр». Начальнік расійскага Генштаба Мікалай Макараў таксама не выключыў магчымасці прэвентыўнага ўдару па супрацьракетным шчыце краіны.

«Калі б у Польшчы была магутная супрацьракетная абарона, такі шантаж быў бы немагчымы», — заявіў Козей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?