паведамляе руская служба «Бі-бі-сі».

У пачатку кастрычніка пасля арышту аднаго са сваіх найбліжэйшых памочнікаў Ахмадзінежад выказаў жаданне пабываць у турме. Але прадстаўнікі міністэрства юстыцыі не жадаюць, каб гэта здарылася.

У суботу быў апублікаваны ліст Ахмадзінежада кіраўніку міністэрства. У ім прэзідэнт папрасіў арганізаваць яго візіт у турму. У нядзелю прэс-сакратар міністэрства заявіў, што ў краіне для прэзідэнта існуюць «значна больш сур’ёзныя справы», напрыклад, стан эканомікі і рост цэнаў, а ад такога візіту можа скласціся няправільнае ўражанне пра прыярытэты кіраўніка краіны.

Гэты выпадак служыць чарговым прыкладам таго, што аўтарытэт прэзідэнта ў органах юстыцыі падае. Да канца тэрміну праўлення Ахмадзінежада застаецца восем месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?