У Баранавічах на пешаходным пераходзе пад коламі грузавіка загінуў 81-гадовы мясцовы жыхар.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, гэта адбылося 16 кастрычніка ў 18.03 на вуліцы Камсамольскай. 49-гадовы вадзіцель «МАЗа» ўчыніў наезд на пенсіянера, які пераходзіў праезную частку на забараняльны сігнал святлафора. Мужчына загінуў на месцы.

«Паводле папярэдніх звестак, 81-гадовы мужчына пачаў пераходзіць дарогу на зялёнае святло святлафора. Калі ён дайшоў да сярэдзіны праезнай часткі, ужо быў забараняльны сігнал. І верагодна, пенсіянер вырашыў пайсці назад, —
дапоўніла Сахарчук. — У гэты момант вадзіцель грузавіка, які стаяў каля пешаходнага перахода, пачаў рух і збіў мужчыну».
Па факце ДТЗ распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
«МАЗ» належыць аднаму з баранавіцкіх прадпрыемстваў.

Як адзначыла Сахарчук, з пачатку гэтага года на дарогах вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 169 ДТЗ, у якіх 29 чалавек загінулі і 149 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У параўнанні з гэтым жа перыядам 2011 года колькасць такіх аварый скарацілася на 33, на 12 менш загінулых і на 16 менш траўмаваных людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?