Спартсмен, акцёр і дэпутат Дзярждумы Мікалай Валуеў, чый нестандартны вобраз ахвотна эксплуатуюць рэкламшчыкі, паведаміў, што скарыстаўся гэтым прыёмам і ў жыцці, стаўшы міжвольным удзельнікам дарожнага інцыдэнту ў Маскве.

Нібыта аўтамабіль Валуева падрэзаў недысцыплінаваны кіроўца, які, да таго ж, пасігналіў і нешта крыкнуў яму.

У адказ спартсмен не стаў нічога казаць нахабніку, а проста прыадчыніў акно сваёй машыны.
І аднаго яго выгляду хапіла, каб ліхач памяняў свой ​​тон, падціснуў хвост і стаў выбачацца.

Такую выснову можна зрабіць з запісу Валуева ў Twitter. «Масква… Еду, падрэзалі, пасігналілі, сталі крычаць. Прыйшлося прыадчыніць акенца:) выбачаліся доўга. Ох, якія недысцыплінаваныя кіроўцы бываюць», — напісаў Валуеў у сваім мікраблогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?