Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па ўсходзе дажджы, месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях моцныя. Днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на значнай частцы тэрыторыі туман. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–10°С,

днём ад плюс 9°С на паўночным усходзе да плюс 16°С на паўднёвым захадзе.

У Мінску 18 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай часам туман. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–6°С, днём плюс 11–13°С.

19 і 20 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–8°С,

днём ад плюс 11°С па ўсходзе да плюс 18°С па захадзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?