Як паведаміла Вольга Бурневіч, на працягу гадзіны за ўдзел у сённяшняй акцыі супраць прапаганды на БТ былі затрыманыя лідар моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзімер Сяргееў.

Маладыя людзі дастаўлены ў Партызанскі РУУС Мінска. Супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць пра далейшы лёс актывістаў.

Нагадаем, што сёння актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачанні. Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадскі Вал тэлевізар з выявай лагатыпу Першага беларускага тэлеканалау і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?