Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» прайграў у стартавым матчы краснаярскаму «Енісею» 65:79 (18:28, 10:19, 21:19, 16:13).

Матч прайшоў на «Мінск-Арэне» 11 кастрычніка. Наступную гульню «Цмокі» правядуць у Мінску супраць «Ніжняга Ноўгарада» 15 кастрычніка.

Адзіная ліга ВТБ — баскетбольны турнір, які аб’ядноўвае каманды Расіі (9), Літвы (3), Украіны (2), Польшчы, Казахстана, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі. Беларусь прадстаўлена «Цмокамі» (былы «Мінск-2006»).

20 камандаў разбітыя на дзве групы. Кожны клуб правядзе двухколавы турнір. Для «Цмокаў» ён завершыцца 24 сакавіка. У нашай групе выступаюць таксама маскоўскі ЦСКА, «Трыумф» Люберцы, «Жальгірыс» Каўнас, «Няптунас» Клайпеда, ВЭФ Рыга, «Лакаматыў-Кубань», «Німбурк» (Чэхія), «Ніжні Ноўгарад».

Каб выйсці ў наступны этап, трэба заняць месца ў групе не ніжэй на 6-е.

Летась «Мінск-2006» заняў у сваёй групе апошняе 9-е месца, выйграўшы адну гульню, акурат у «Енісея».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?