З 5 лістапада вагоны для тых, хто паліць, а таксама для тых, хто не паліць, з’явяцца ў цягніках «Гомель — Мінск» і «Віцебск — Мінск».

Білеты на гэтыя цягнікі ужо прадаюцца з улікам новага парадку. Там пазначаныя месцы «для тых, хто паліць» і «для тых, хто не паліць».

Нагадаем, што дагэтуль у пасажырскіх цягніках было дазволена паліць ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах — тамбурах з супрацьлеглага ад уваходу ў вагон боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?