Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых начальнікаў упраўленняў унутраных спраў Мінскага, Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў.Адпаведныя ўказы ён падпісаў 11 кастрычніка.
Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама прызначаны палкоўнік міліцыі Віктар Сянько.
Генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц вызвалены ад пасады начальніка УУС Мінскага аблвыканкама і прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама прызначаны генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі, які вызвалены ад пасады начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама.