У чыгуначным пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» 10 кастрычніка канфіскавана незадэклараваная валюта, якую спрабавалі вывезці па «зялёным калідоры» двое грамадзян Расіі, якія ехалі цягніком Масква — Прага.

Як паведамілі у прэс-групе Брэсцкай мытні,

адзін з іх вёз 19,8 тыс. еўра, другі — 12,3 тыс. еўра.
Пры гэтым, згодна з правіламі, пры вывазе наяўнай валюты на агульную суму, якая перавышае ў эквіваленце 10 тыс. долараў ЗША, грашовыя сродкі падлягаюць мытнаму дэклараванню.

Такім чынам, у аднаго з расіян канфіскавана 12,1 тыс. еўра, у другога — 4,6 тыс. еўра. У дачыненні да іх складзены адміністрацыйныя пратаколы па ч. 2 арт. 14.5 КоАП.

Брэсцкая мытня звяртае ўвагу, што

пры вывазе наяўнай валюты на агульную суму, якая перавышае ў эквіваленце 10 тыс. долараў ЗША, грашовыя сродкі падлягаюць мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме шляхам падачы пасажырскай мытнай дэкларацыі на ўсю суму вывозімай валюты.
Пры гэтым дазвольныя дакументы на валюту не патрабуюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?