11 кастрычніка — у Дзень даабраахвотнага раскрыцця ўласнай сэксуальнай арыентацыі — беларускія
Дзясятак геяў праехаў ад Зялёнага Лугу да чыгуначнага вакзала.
Падчас руху актывісты віталі людзей на вуліцах і сустрэчны транспарт з плакатамі на тэму талерантнага стаўлення да ЛГБТ-супольнасці.
Праваахоўныя органы акцыі не перашкодзілі. Інфарктаў у сустрэчных і кіроўцы не зафіксавана. Журналісты выйшлі на вакзале. Удзельнікі з'ехалі ў дэпо.
Калі журналісты каля вакзала выходзілі з трамвая, на прыпынку з'явіўся відэааператар Васіль Сямашка. У руках ён трымаў пакунат з сырымі яйкамі. Але не стаў іх кідаць у пасажыраў незвычайнага трамвая. Вырашыў не падстаўляцца па хуліганцы.