Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны мяркуе, што цана на расійскі газ у першым квартале 2013 застанецца на ўзроўні чацвёртага квартала 2012 года, і складзе 432 даляры за тысячу кубаметраў.

Для параўнання, Германія, якая з'яўляецца самай эканамічна стабільнай краінай Еўрасаюза, плаціць ў 2012 годзе каля 450 даляраў за тысячу кубаметраў.

Раней на гэтым тыдні прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў заявіў, што Расія паабяцала знізіць цану за газ да 160 даляраў, у выпадку ўступлення Кіева ў Мытны саюз.

Пры гэтым ён адзначыў, што цяпер каля 40% тавараабароту Украіны прыпадае менавіта на краіны Мытнага саюза, куды ўваходзяць Расія, Беларусь і Казахстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?