Кампанія апазіцыі па байкоце парламенцкіх выбараў «ганебна правалілася», мяркуе Аляксандр Лукашэнка. Такое меркаванне ён выказаў, выступаючы 11 кастрычніка на заключным пасяджэнні абедзвюх палат пацыянальнага сходу 4-га склікання.
Паводле меркавання Лукашэнкі, гэта кампанія «паказала слабасць апазіцыі, так званай „пятай калоны“ [так Лукашэнка называе ўсіх нязгодных з сабой - НН], якая не жадае нават імітаваць барацьбу за ўладу».

Тым не менш, адзначыў Лукашэнка, «нагоды для злараднасці» ў яго няма.

«Шкада, што пакуль так і не з’явілася нармальная, сумленная, адказная апазіцыя, якая рупіцца пра краіну, а не пра распіл замежнай міласціны», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў «абсалютная большасць насельніцтва» падтрымала тых кандыдатаў, «якія выступалі за мір і спакой у краіне». «Беларускі народ свой выбар зрабіў», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?