Першы ў свеце Фэст моваў адбыўся ва французскім горадзе Тур у 1995 годзе, а ўжо ў наступным годзе па аналагічнай схеме, быў праведзены ў чувашскіх Чэбаксарах. Сёння Фэсты моваў штогод праходзяць у Маскве, Уфе, Кіеве, Адэсе, Ялце.
У Вялікім Ноўгарадзе Фэст моваў адбыўся ўпершыню. Прымаў яго Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага.
І хоць людзей было нямнога, але гэта была цікаўная, культурная моладзь.
Прэзентацыі мовы выглядалі як
На Фэсце была і беларуская мова.Расказвалі пра асаблівасці і нормы пісьма (лацінку, кірыліцу, кітабы).
Зачыталі тэкст на беларускай мове і верш Янкі Купалы, прысвечаны пяцігоддзю газеты «Наша Ніва» — «Не загаснуць зоркі ў небе», якая стала народнай песняй, а нядаўна была перапетая сучаснымі спевакамі ў альбоме «Я нарадзіўся тут».
Асобнікі газеты, дарэчы, разышліся ўмомант, нібы тыя гарачыя булачкі.





