Чытач НН Зміцер С. даслаў у Рэдакцыю копію афіцыйнага адказу прадстаўніка Беларускай чыгункі на свой запыт. Чытач прасіў патлумачыць, чаму сайт БЧ не мае беларускамоўнай версіі і працуе толькі
У адказе, падпісаным галоўным інжынерам БЧВ. М. Шубадзёравым , на добрай беларускай мове тлумачыцца, што Чыгунка кіравалася загадам кіраўніка дзяржавы № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт». Загад прадпісвае дзяржаўным установам ствараць сайты «на расейскай і (альбо) беларускай мовах».
Але Чыгунка, адзначаецца ў лісце, разглядае пытанне аб увядзенні з першага квартала 2013 года беларускамоўнай і англійскамоўнай версій сайту.
Каб даслаць у Беларускую чыгунку ліст, можна скарыстацца формай зваротнай сувязі.





