Яе затрымалі ў часе здымак, паведаміла журналістка Ганна Бадзяка. На дадзены момант Таццяна Гаўрыльчык знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. На тэлефанаванні не адказвае.
Як паведамляе ў фэйсбуку фотакарэспанэнт Юлія Дарашкевіч, у РУУС даставілі яшчэ чатырох чалавек. Яны не журналісты.
***
Таццяну Гаўрыльчык адпусцілі. Пра гэта яна паведаміла па тэлефоне.