Прыкладна 10% насельніцтва карыстаецца сістэмай аплаты паслуг энергазабеспячэння па тарыфах, дыферэнцыраваных па часе сутак.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 кастрычніка паведаміў начальнік упраўлення збыту энергіі ДВА «Белэнэрга» Сяргей Шабека.

Ён нагадаў, што такая сістэма аплаты дзейнічае з 1 студзеня 2009 года. «Яе сэнс заключаецца ў тым, каб прыцягнуць спажыўцоў да рэжымнага ўзаемадзеяння з энергасістэмай праз эканамічныя рычагі. Танней спажываць у той час сутак, калі энергіі лішак, даражэй — у гадзіны пікавых нагрузак», — растлумачыў спецыяліст.

Так, мінімальныя тарыфы вызначаны з 22.00 да 17.00, максімальныя — з 17.00 да 22.00 у вячэрні перыяд. Розніца ў тарыфах складае 2,8–2,9 разу.

«Мы чакаем значнага росту спажыўцоў такой сістэмы, калі з’явіцца эканамічны стымул, звязаны з ростам тарыфаў. Пакуль гэты рост не зусім прыкметны, ніхто не хоча звязвацца з дадатковымі разумовымі затратамі», — адзначыў Шабека. Пры гэтым ён адзначыў, што такая сістэма мае станоўчы сусветны вопыт.

Паводле яго слоў, для пераходу на сістэму аплаты ў залежнасці ад часу сутак неабходна набыць электронны лічыльнік. Яго кошт складае 400–450 тыс. рублёў і ён акупляецца за тры-чатыры гады пры існых тарыфах. «Ёсць прыборы ўліку беларускай вытворчасці высокай якасці», — адзначыў ён.

Дарэчы, на сайце «Мінскэнергазбыт» запрацаваў калькулятар тарыфаў: дзе можна паглядзець, колькі сям’я будзе пераплачваць за электраэнэргію.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?