Былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г. і палітвязень Аляксандар Казулін не пайшоў сёння галасаваць і патлумачыў, чаму:
«У гэтай трагікамедыі я не бяру ўдзелу. Калі вынікі вядомыя нашмат раней, дык гэта выбары? Каб іх прызнаць свабоднымі і сапраўднымі, гэта проста немагчыма. Большага маразму не было ніколі. Гэта ўжо проста дэградацыя нашай палітычнай сістэмы».





