На выбарах у Беларусі немагчымае выкарыстанне «выбарчых каруселяў», заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанні журналістаў 23 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, гэта немагчыма, бо ў Беларусі дзейнічае мажарытарная выбарчая сістэма, а таму «ў кожнай акрузе галасуюць па-свойму».

Ярмошына лічыць, што заявы пра «выбарчыя каруселі» ў Беларусі могуць быць звязаныя «з правакацыямі».
«Гэта ні больш ні менш як прыдумкі. Іх бяруць з замежных крыніцаў, дзеля прыгожых словаў», — зазначыла яна.

Нагадаем, падчас датэрміновага галасавання незалежныя назіральнікі зазначалі, што адных і тых жа людзей хтосьці арганізавана вазіў на розныя ўчасткі, дзе яны і галасавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?