Паводле яе словаў, на гэты час выбары можна лічыць адбытымі ў трох выбарчых акругах Брэсцкай вобласці, 13 - Віцебскай, 15 - Гомельскай, 5 - Гродзенскай, 12 - Мінскай, 10 - Магілёўскай -- усяго 58 акругаў.

У Мінску на 14.00 у ніводнай з акруг не прагаласавала больш за 50% выбаршчыкаў.

Дадзеных аб яўцы выбаршчыкаў на 16.00 у ЦВК пакуль няма.

У Брэсцкай вобласці да 14:00 прагаласавала 45,7% выбаршчыкаў (на 12.00 - 34,7%), у Віцебскай - 57,5% (45,9,3%), Гомельскай - 56,5% (46,8%) , Гродзенскай - 47,9% (36,8%), Мінскай - 51,4% (38%), Магілёўскай - 54,8% (41,8%) і

Мінску - 39,7% (32,3%). Адзначым, што ў датэрміновым галасаванні ў Мінску ўзялі ўдзел 24,1%.

У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 18 па 22 верасня, усяго па краіне прынялі ўдзел 25,9% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?