Кандыдат у дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Шаркоўшчынскай выбарчай акрузе № 29, экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка складае свой відэаархіў парушэнняў на выбарах на сваёй акругзе. Па словах Цярэшчанкі, за апошні тыдзень матэрыялу для гэтага архіву ў яго назбіралася шмат. А ўсё дзякуючы таму, што супраць яго мясцовыя ўлады актыўна выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс.

«Раніцай учора праязжаў Відзы і ў мясцовай аграфірме сутыкнуўся з тым, што людзям не выдавалі заробак, пакуль людзі не прагаласуюць. Там дзесьці 70–80 супрацоўнікаў было.
Я пыдыйшоў да старшыні камісіі і толькі пасля гэтага сакратар камісіі выйшла да людзей і сказала: „Калі ласка, можаце не галасаваць — атрымлівайце заробак“. Звярніце ўвагу: субота, выходны, людзям сказалі прыходзіць атрымліваць заробак, людзі тут абмежаваныя, заробак маленькі, і гэтыя 70–80 чалавек таўкуцца каля касы, да якой трэба прайсці праз выбарчы ўчастак. Што было зроблена наўмысна. І такіх прыкладаў шмат, але я зняў відэа».
Супернікам Цярэшчанкі з’яўляецца старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама.
І калі ўлёткі ды іншыя агітацыйныя матэрыялы экс-кандыдата ў прэзідэнты зрываюць, па яго словах, дзе толькі можна, то агіткі суперніка вісяць ў недазволеных месцах: за шклом дзвярэй і вокнаў крам, школ, бібліятэк і гэтак далей.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?