Дзмітрый Ласько знаходзіўся на ўчастку № 704 (Партызанская выбарчая акруга Мінска). Міліцыянт патрабаваў ад яго выдаліць зробленыя на ўчастку здымкі.

Інфармацыя пра інцыдэнт прагучала на прэс-канферэнцыі Цэнтрвыбаркаму 23 верасня з вуснаў калегі затрыманага журналіста, карэспандэнткі «Камсамолкі» Ірыны Козлік. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў, што Выбарчы кодэкс дае права журналістам рабіць фотаздымкі на выбарчым участку.

Як паведамілі супрацоўнікі газеты, Дзмітрыя Ласько адпусцілі адразу ж, як толькі пытанне пра яго затрыманне прагучала на прэс-канферэнцыі ЦВК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?