Нямецкія сацыял-дэмакраты патрабуюць вызваліць Статкевіча
Зігмар Габрыэль заявіў, што «былы кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў няволі, паколькі меў мужнасць зрабіць выклік Лукашэнку».
У інтэрв’ю берлінскаму выданню «Tagesspiegel am Sonntag» — нядзельнаму дадатку да газеты «Tagesspiegel» — лідар сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зігмар Габрыэль заклікаў беларускія ўлады вызваліць з-за кратаў колішняга свайго беларускага калегу сацыял-дэмакрата Міколу Статкевіча.
Паводле ягоных словаў, «былы кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў няволі, паколькі меў мужнасць зрабіць выклік Лукашэнку».
«Я заклікаю да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі Статкевіча, а таксама іншых беларускіх палітвязняў!», — адзначыў Зігмар Габрыэль.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ