Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына чакае, што ў першым туры парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў нядзелю, будзе абрана 90% дэпутатаў.
«Я думаю, што парламент не менш чым на 90% будзе сфармаваны ўжо ў першым туры», — сказала Ярмошына ў інтэрв’ю РІА «Навіны». Нагадаем, што 90% парламента — 99 дэпутатаў.

Ярмошына зрабіла прагноз і наконт яўкі выбарцаў.

«Я думаю, у любым выпадку, яўка па краіне будзе не менш за 70%. Ну, можа быць, у Мінску крыху больш за 50%.
Але, у любым выпадку, усюды выбары адбудуцца», — сказала яна.

Нагадаем, што ў СМІ апублікаваны дзясяткі сведчанняў аб прымусе да галасавання студэнтаў, вайскоўцаў, рабочых, выхавацеляў. Прычым іх змушалі галасаваць датэрмінова — што дае падставы падазраваць фальсіфікацыі як з яўкай, так і з бюлетэнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0