Індэкс спажывецкіх цэн за перыяд з 11 па 18 верасня 2012 года, па ацэнцы Белстата, склаў 100,3%. З пачатку месяца інфляцыя дасягнула 1,1%.

Найбольш падаражэлі бананы (23,3%), цытрусавыя (4,4%), памідоры (4,2%), алей (3,1%), масла (3%) і гарэлка (2,9%). Было ўлічанае і падаражэнне вышэйшай адукацыі — ажно на 20,3%. А вось патаннела плодаагароднінная прадукцыя: морква — на 17,7%, яблыкі — 15,8%, буракі — на 11,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?