У Мікалая Уласевіча правялі тры ператрусы. Абшукалі яго самога, ягонае аўто і хату.
З машыны канфіскавалі 116 бюлетэняў «Прававая дапамога насельніцтву», з хаты — 72 улёткі АГП «За чэсныя выбары без Лукашэнкі».Апошні ператрус скончыўся пасьля гадзіны ночы.
Паводле Уласевіча, яго затрымалі ў Астраўцы на вуліцы і адразу прад’явілі абвінавачваньне, што ён займаўся распаўсюдам агітацыйных улётак.
Яго даставілі ў пастарунак, дзе правялі асабісты вобшук і ператрус ў ягоным аўто. Пасьля гэтага накіраваліся ў вёску Варняны, дзе жыве Ўласевіч, і правялі ператрус у ягонай хаце.
На просьбы Уласевіча выдаць яму на рукі копіі ўсіх пастаноў аб правядзеньні ператрусаў, міліцыянты выдалі толькі копію пратаколу асабістага надгляду. Уласевіч намераны абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
У гэты ж дзень быў затрыманы ў Астраўцы актывіст АГП Іван Крук. У міліцыі яго абшукалі, але не выпускалі да таго часу пакуль ня скончылі ператрус у хаце Уласевіча.
0
0
0
0
0
0