Два швэдзкія журналісты, адзін зь іх Эрык Гонплатэн, правялі ноч у нацыянальным аэрапорце «Менск». Ім не далі візу і акрэдытацыю для асьвятленьня выбарчай кампаніі.

Паводле праваабаронцы Тацяны Равякі, журналісты прыбылі ў аэрапорт увечары 21 верасьня. Яшчэ падчас знаходжаньня ў Швэцыі яны падалі заяўкі на акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. Прыляцеўшы ў Менск, яны патэлефанавалі прадстаўніку беларускага МЗС.

Той паведаміў, што акрэдытацыі ім будуць дастаўленыя ў аэрапорт 22 верасьня а 10 гадзіне, а пасьля ім адкрыюць візы.

Аднак 22 верасьня а 10 гадзіне акрэдытацыі не былі дастаўленыя, а прадстаўнік «Белавія» сказаў, што журналістам адмоўлена ў візах. Прадстаўнік «Белавія» прапанаваў журналістам вярнуцца ў Швэцыю рэйсам Менск—Рыга—Стакгольм. Спробы журналістаў датэлефанавацца да прадстаўніка беларускага МЗС пакуль безвыніковыя.

Паводле Тацяны Равякі, беларускія ўлады не былі гасьціннымі да замежных журналістаў і ў папярэднія выбарчыя кампаніі. «Аднак пасьля дыпляматычнага канфлікту і крызісу з Швэцыяй у выніку плюшавага дэсанту, швэдзкія журналісты пад асаблівай увагай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?