Наглядальнікі ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) не ангажыраваны на пошук адмоўных момантаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі. Такое меркаванне выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, падводзячы вынікі сустрэчы з кароткатэрміновымі наглядальнікамі ад місіі АБСЕ.

Кіраўнік беларускага Цэнтрвыбаркама адзначыла, што ў яе засталіся пазітыўныя ўражанні ад сустрэчы з кароткатэрміновымі наглядальнікамі АБСЕ.

"Пытанні задаваліся добразычліва, адказы выслухоўваліся ўважліва. Якіх-небудзь пытанняў, якія сведчылі б аб ангажыраванасці наглядальнікаў на адмоўны вынік, не было", -
сказала Лідзія Ярмошына.

Кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама Беларусі сустрэлася сёння з кароткатэрміновымі наглядальнікамі місіі АБСЕ і кіраўніком місіі італьянскім парламентарыем, старшынёй камітэта па правах чалавека Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мекачы.

У час сустрэчы Лідзія Ярмошына азнаёміла кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ з ходам выбарчай кампаніі.

Наглядальнікам былі таксама дадзены растлумачэнні наконт таго, чаму не выйшлі ў эфір перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у дэпутаты з заклікамі да байкоту выбарчай кампаніі.
ЦВК бачыць у гэтым прамое парушэнне выбарчага заканадаўства, паколькі бясплатны час на тэлебачанні і радыё даецца на перадвыбарную агітацыю, гэта значыць, накіраваную на заклік прыняць удзел у галасаванні, а не на зрыў выбараў.
Прадстаўнікі місіі ад АБСЕ цікавіліся арганізацыяй датэрміновага галасавання і галасавання дома, правядзеннем эксіт-полаў, умовамі работы на выбарчых участках наглядальнікаў і журналістаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?