«НН» сто гадоў з вамі

Докшыцы, Мінскай губ. Нядаўна ў нашу Тамілаўскую воласьць прыехаў чарнасоценьнік з «саюзу рускага народу». Ён птушка вось якая: родам ён з нашай воласьці, зь вёскі Зарачыцку, паехаў у Пецярбург, прапіўся дашчэнту, два гады не даваў аб сабе весьці; маці спраўляла па ім паніхіду… Аж, дай, нячыстая прынясла яго, дый ужо са знакам «чорнай сотні» дый зь іхнімі кніжкамі і газэткамі. Відаць — як нікуды не прымаюць і рабіць не ахвота — адна дарога ў «саюз ісьцінна‑рускага народу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?